Магчымыя месцы падтапленняў населеных пунктаў раёна на выпадак вялікай вясновай паводкі вызначылі выратавальнікі на камісіі па надзвычайных сітуацыях (НС) у райвыканкаме.
Пасяджэнне прайшло раніцай 18 лютага. Як паведаміў “РГ” начальнік райаддзела па НС Алег Скадорва, на асаблівы кантроль узятыя вёскі Замасцяны і Буні Сакаўшчынскага сельсавета і вёска Рум Валожынскага сельсавета. Пад асаблівым наглядам Сакаўшчынскае вадасховішча і Валожынская дамба.

Сяргей ЗЯНЬКО.