Міліцыя адшуквае двух мужчын, якія 4 студзеня 2010 года, скарыстаўшы скрадзеную банкаўскую картачку, знялі грошы ў банкамаце “Белінвестбанка” на вуліцы Віленскай, 12.

Зламыснікі былі знятыя на відэакамеру. Супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў просяць грамадзян, якія пазналі мужчын, пазваніць па тэлефонах у Маладзечне: 8 (0176) 74-68-55, 8 (0176) 77-03-12, 8 (0176) 77-16-56 альбо па тэлефоне 102 у бліжэйшы аддзел міліцыі.

Ананімнасць гарантуецца.

Аддзел інфармацыі.

Тэму можна абмяркаваць на форуме.