“Тук-тук! Хто там?” на першы погляд падобны на казку пра семярых казлянятак: мама-каза мусіць рэгулярна пакідаць сваіх дзетак Беню і Маню дома адных, спадзеючыся, што яны не адчыняць дзверы драпежнікам. А па лесе ў пошуках ахвяраў ходзіць Воўк…

Але на гэтым падабенства з вядомай казкай заканчваецца. Гэты спектакль пра тое, што кожны – і Воўк, і Каза-мама, і іншыя звяры (ці людзі) – марыць пра сямейнае шчасце.

19 лютага адбылася здача спектакля: артысты, вучні шостых класаў гімназіі №10, трымалі экзамен перад сваімі аднагодкамі-гледачамі, па іх рэакцыі глядзелі, што смешна, а што не вельмі, што зразумела, а што яшчэ трэба патлумачыць. “Тое, што гледачы ўбачылі сёння і што ўбачаць на прэм’еры, – гэта практычна два розныя спектаклі. Мы яшчэ будзем працаваць”, – адзначыла рэжысёр-пастаноўшчык Таццяна Бабей.

Прэм’ера адбудзецца напрыканцы сакавіка.

Святлана ЦІШКО.