Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў пазбавілі былога старшыню Маладзечанскага райвыканкама Сямёна Касабуцкага звання “Ганаровы грамадзянін Маладзечанскага раёна”.

Фота http://www.respublika.info

Гэтага ж звання пазбаўленая таксама былая старшыня раённага Савета дэпутатаў Луцыя Арловіч. Як паведамілі нашаму выданню ў абласным Савеце дэпутатаў, яго рашэнне №238 “Аб пытаннях прысваення звання “Ганаровы грамадзянін”, якое пазбавіла званняў, было прынятае 16 снежня 2009 года. Тады ж, у снежні, гэта рашэнне адправілі ў Маладзечанскі раённы Савет дэпутатаў.

Ганаровымі грамадзянамі Маладзечанскага раёна Сямён Касабуцкі і Луцыя Арловіч сталі 8 чэрвеня 2007 года па рашэнні №31 раённага Савета дэпутатаў.

Аддзел інфармацыі.