Першы ў Беларусі інтэрнат для супрацоўнікаў мытні з’явіўся ў Ашмянах – 24 лютага ключы ад пакояў атрымалі 12 навасёлаў.

У інтэрнаце можа жыць 42 чалавекі. Як паведаміў “РГ” намеснік начальніка ашмянскай мытні Сяргей Собалеў, 21 пакой абсталяваны ўсім неабходным для камфортнага жыцця – ад мікрахвалевай печы да камп’ютара.

Святлана ЦІШКО.