Сярэдняя таўшчыня лёду на Вілейскім вадасховішчы 25 лютага склала 54 сантыметры.
Замеры праводзілі супрацоўнікі вілейскай гідраметэастанцыі. Па словах начальніка станцыі Вячаслава Лапко, нягледзячы на пацяпленне, раставаць лёд яшчэ не пачаў – пяць дзён таму яго таўшчыня была такая самая.

Святлана ЦІШКО.