Двух грамадзянаў Афганістана 21 лютага паўторна затрымалі пагранічнікі смаргонскай групы ў пункце пропуску Каменны Лог.

Парушальнікі мяжы – маладыя хлопцы 15 і 16 гадоў. Яны схаваліся за фуру і прабеглі ў пункт пропуску. Тыдзень таму, 13 лютага, гэтых жа хлопцаў затрымалі на ўчастку пагранічнага паста Будзёнаўка. З імі быў яшчэ і 25-гадовы суайчыннік. Тады ўсе трое папрасілі статус бежанцаў. Іх адправілі ў Гродна ва ўпраўленне па грамадзянстве і міграцыі. Але двое праз тыдзень вярнуліся і паўтарылі спробу перайсці мяжу. Іх затрымалі, склалі пратакол і адправілі ва ўпраўленне па грама­дзянстве і міграцыі.

Сяргей ЗЯНЬКО