П’яны навучэнец ільянскага кале­джа, 15-гадовы жыхар Ільі, у снежні ў качагарцы магазіна ўдарыў нагой у плячо жыхара вёскі Каўшэвічы. Цяпер, у лютым, высветлілася, што пацярпелы атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні.
Тады, у снежні, супраць хлопца ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле “Хуліганства”. У ходзе расследавання справы ўстаноўлена, што пацярпелы ад удару паваліўся і зламаў правае плячо.

Згодна з заключэннем медыцынскай судовай экспертызы, атрыманая траўма кваліфікаваная як цяжкае цялеснае пашкоджанне. І цяпер, 22 лютага, міліцыя ўзбудзіла новую крымінальную справу. На гэты раз па артыкуле “Прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці”.

“Тыповы прыклад таго, як расследаванне адной справы можа прывесці да ўзбуджэння другой”, – падсумаваў намеснік начальніка РАУС Андрэй Дударчык.

Сяргей ЗЯНЬКО.