Адкрыты форум цымбалістаў “Сярэбраны звон цымбалаў” 25-28 сакавіка прыме Маладзечанскае музычнае вучылішча імя Агінскага.
Мяркуецца, што прыедуць госці-ўдзельнікі з Расіі, Малдовы, Украіны, Літвы і Эстоніі. Адкрыццё мае адбыцца 25 сакавіка. Праслухоўванне – 26-28 сакавіка. Запланаваныя таксама майстар-класы.

Закрыццё форуму, узнагароджанне лаўрэатаў і канцэрт лепшых цымбалістаў – 28 сакавіка.

Аддзел інфармацыі.