На гастролі ў Эстонію 18 сакавіка адправіцца сімфанічны аркестр музычнага вучылішча імя Агінскага – 60 чалавек. У гэтай краіне аркестр будзе выступаць упершыню.
Маладзечанскі калектыў запрасілі дырыжор сімфанічнага аркестра Таліна “ХХІ стагоддзе”, дырыжор Талінскай оперы Эркі Пекх і дырыжор оперных фестываляў Эстоніі Томас Кутэр.

Сімфанічны аркестр музвучылішча плануе даць тры канцэрты, у тым ліку ў Таліне і Пярну. Гэта, па словах дырэктара музычнага вучылішча Рыгора Сарокі, два самыя музычныя гарады Эстоніі, у іх ёсць оперныя тэатры. Праграма плануецца насычаная.

Аркестр прадставіць сімфанічную паэму Мікалая Рімскага-Корсакава “Шахеразада”, сімфонію Пятра Чайкоўскага, некаторыя іншыя творы. Разам з эстонскім піяністам, лаўрэатам міжнародных конкурсаў Іоганам Рандверэ выканае Другі канцэрт Сяргея Рахманінава. Вакальную праграму слухачам прадставяць салісты Анатоль Сіўко, Наталля Шыбко, Андрэй Саўчанка. 22 сакавіка аркестр вернецца ў Маладзечна.

Па словах дырэктара сімфанічнага аркестра Валерыя Дзыгуна, сёлета запланаваныя таксама выступленні ў Польшчы (у маі) і ў Аўстрыі (у чэрвені).

Святлана ЦІШКО.

Спявае вакальная група “Менестрэлі” на 70-годзе маладзечанскага раёна.