За званне “Міс-Смаргонь” сёння, 5 сакавіка, паспрачаюцца восем дзяўчат са Смаргоні.
Канкурсанткам ад 18 да 24 гадоў. Раённы шоу-конкурс прыгажосці адбудзецца ў раённым Доме культуры. Пачатак у 18.00. Канцэртную праграму забяспечаць народны тэатр эстраднай песні і танца “Імпульс” з Ашмянаў, эстрадныя спевакі з Вілейкі і калектывы са Смаргоні і Залесся.

Святлана ЦІШКО.