У вёсцы Івонцавічы на вуліцы Азёрнай ў сераду, 3 сакавіка, гарэў жылы дом.

На пажары загінуў 37-гадовы мужчына. Следчы пракуратуры Раман Фядуцік, які выязджаў на месца здарэння, расказаў у інтэрв’ю “РГ”: пажар здарыўся каля 13 гадзін. Па сведчанні відавочцаў, перад здарэннем мужчыну бачылі вельмі п’яным. Вядома таксама, што ў доме знаходзіўся яго брат, які паспеў выратавацца. Папярэдняя прычына пажару банальная – неасцярожнае курэнне.

Сяргей ЗЯНЬКО.