Аўтамабіль “Фольксваген-Пасат” знік у ноч на 4 сакавіка з неахоўнай стаянкі, што ў двары дома №23 на вуліцы Крынічнай. У 7 гадзін раніцы гаспадар машыны заявіў аб угоне.
Мужчына паведаміў міліцыянерам: аўто 1993 года выпуску, цёмна-вішнёвага колеру, сігналізацыі няма, у баку было 12 літраў бензіну.

Паводле інфармацыі начальніка дзяжурнай часці РАУС Ігара Шупенкі, супрацоўнікі нарада патрульна-паставой службы райаддзела міліцыі разам з вайскоўцамі вайсковай часці падчас аператыўных пошукаў знайшлі “Фольксваген” у гаражным кааператыве на вуліцы Янкі Купалы. Машына была ў тэхнічна спраўным стане. Яе вярнулі гаспадару.

Следчы аддзел РАУС 5 сакавіка ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле “Угон аўтадарожнага транспартнага сродку”. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання 25-гадовага жыхара Маладзечна, які нідзе не працуе.

Сяргей ЗЯНЬКО.