Анонсы спартыўных спаборніцтваў, у якіх возьмуць удзел спартсмены нашага рэгіёну, прадставіў для нашага выдання аддзел фізкультуры, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама.

Міні-футбол

Пятніца-субота, 12-13 сакавіка. Маладзечна. Спартыўная база завода металічных канструкцый. Фінальныя гульні чэмпіянату Мінскай вобласці. Пачатак матчаў – у 14 гадзін.

Настольны тэніс

Пятніца-нядзеля, 12-14 сакавіка. Барысаў. Першынство Мінскай вобласці сярод юнакоў і дзяўчат 1992 года нараджэння і маладзейшых. Удзел у спаборніцтвах прыме каманда Маладзечанскага раёна.

Валейбол

Пятніца-нядзеля, 12-14 сакавіка. Салігорск. Першынство Мінскай вобласці сярод дзяўчат 1993 года нараджэння і маладзейшых. Удзел у спаборніцтвах прыме каманда Маладзечанскага раёна.

Сяргей ЗЯНЬКО.