Першынство Маладзечанскага раёна па спартыўнай стральбе сярод навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў прайшло 4 сакавіка ў ціры прафесійна-тэхнічнага каледжа.
Галоўны спецыяліст аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Кавалёў прадставіў для “РГ” вынікі спаборніцтваў.

У турніры па стральбе ўзялі ўдзел навучэнцы ўсіх шасці сярэдніх спецыяльных устаноў раёна. У склад кожнай каманды ўваходзілі па 10 спартсменаў – хлопцаў і дзяўчат. Стралялі з пнеўматычнай зброі з адлегласці 10 метраў. Падводзіліся агульнакамандныя вынікі, змешаны склад. У нейкай камандзе было больш хлопцаў, у нейкай – наадварот.

Паводле слоў Аляксандра Кавалёва, першае месца занялі гаспадары, каманда прафесійна-тэхнічнага каледжа. На другім месцы – навучэнцы політэхнічнага каледжа. Трэцімі сталі юныя стралкі з гандлёва-эканамічнага каледжа.

Сяргей ЗЯНЬКО.