У райаддзел міліцыі вечарам 6 сакавіка ад жыхара горада паступіла паведамленне, што на вуліцы Крынічнай,19 з магазіна “На сямі вятрах” чутныя крыкі.
Аператыўнікі, якія выехалі на месца здарэння, устанавілі: каля 18 гадзін у магазіне невядомы мужчына, пагражаючы прадаўшчыцы прадметам, падобным на пісталет, забраў у яе 230 тысяч рублёў. Па факце злачынства ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле “Разбой”.

Злачынства караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

Сяргей ЗЯНЬКО.