У сваім доме ў Вілейцы раніцай 8 сакавіка знайшлі цела 77-гадовай пенсіянеркі. На целе не было бачных цялесных пашкоджанняў. Аднак пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу.
Як паведамілі нашаму выданню ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў абласной міліцыі, цела памерлай знайшлі ў 7 гадзін 40 хвілін. Следча-аператыўная група, якая выехала на месца здарэння, устанавіла: напярэдадні вечарам 7 сакавіка каля 23 гадзін пенсіянерку моцна пабіў яе 42-гадовы сын, што жыў з ёй разам.

Падазронага затрымалі. Справа ўзбуджаная па трэцяй частцы 147 артыкула Крымінальнага кодэкса – “Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджанне, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці пацярпелага”. Калі віна мужчыны будзе даказаная ў судзе, яму пагражае ад пяці да пятнаццаці гадоў зняволення.

Сяргей ЗЯНЬКО.