Ламінаваць пасведчанні ні ў якім разе нельга. “Інакш яго не прымуць, напрыклад, у аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі, у іншыя установы. Раней пасведчанні аб нараджэнні, аб шлюбе рабілі ў Расіі, і яны былі з цвёрдай вокладкай. Цяпер у адпаведнасці з пастановай Міністэрства юстыцыі іх друкуюць у Беларусі, і яны папяровыя”, – расказала ў інтэрв’ю “РГ” загадчыца аддзела ЗАГС Маладзечанскага райвыканкама Ніна Бажко.

Як патлумачылі ў аддзяленні па грамадзянстве і міграцыі, прыходзіць час, калі на пасведчанні аб нараджэнні і шлюбе трэба ставіць штамп аб атрыманні ці замене пашпарта. На ламінаце ён не трымаецца. Здаралася, што людзі прыносілі заламінаваныя дакументы. Іх не прымалі.

Каб пасведчанне лепш захавалася, парэкамендаваць можна толькі адно – беражыце яго. Трымайце ў месцах, недаступных дзецям, не на сонечным святле, каб не выцвіла. А ў некаторых установах, якія выдаюць даведкі, прымаюць копіі пасведчання, прычым простыя, не завераныя ў натарыяльнай канторы.

Падрыхтавала Святлана ЦІШКО.