Віляйчан і гасцей горада, якія не будуць спаць у ноч на 15 мая, чакае цікавае грандыёзнае відовішча “Ноч музеяў”.

На плошчы Свабоды ў Вілейцы.

Праезд цераз плошчу Свабоды перакрыюць, і на сцэне адбудзецца гістарычнае касцюмаванае, а пасля і музычнае шоу. Чакаецца выступленне вядомых беларускіх груп, дыскатэка. Больш падрабязна аб праграме шоу чытайце на нашым сайце пазней.

Святлана ЦІШКО.