У раённай алімпіядзе па фізічнай культуры 6-7 сакавіка перамаглі каманды гімназіі №1 “Логас” і Даўгінаўскай СШ.
Алімпіяда прайшла на базе СШ №5. Удзельнічалі старшакласнікі гарадскіх і сельскіх школ – 22 каманды. Яны здавалі спартыўныя тэсты (чаўночны бег, скачкі ў даўжыню, нахілы ўперад, акрабатыка, баскетбол, падцягванне ці падыманне тулава) і адказвалі на тэарэтычныя пытанні па фізічнай культуры. У нядзелю гарадскія школьнікі ў басейне плылі 50 м вольным стылем.

Гарадскія і сельскія навучальныя ўстановы спаборнічалі ў асобных заліках. Перамаглі гімназія №1 “Логас” і Даўгінаўская СШ. Другія месцы ў гімназіі №2 і Любанскай СШ. Трэція занялі СШ №5 і Сцешыцкі вучэбна-педага­гічны камбінат.

Найлепшыя вынікі ў асабовым заліку паказалі Аксана Пляшак (Чурлёнскі ВПК), Марыя Сыракваш (гімназія №2), Віктар Рысік (Даўгінаўская СШ), Дзмітры Валынец (гімназія №1 “Логас”).

Святлана ЦІШКО.