На месца здарэння выязджаў следчы раённай пракуратуры Андрэй Жукоўскі. У інтэрв’ю нашаму выданню ён расказаў: пра пажар у 6.08 раніцы паведаміў сусед. Ён выцягнуў з дома мужчыну, але выратаваць яму жыццё было ўжо немагчыма.

Цела паралізаванай гаспадыні знайшлі на ложку. Прычына смерці загінуўшых – атручэнне чадам.

У Дорах знаходзіцца пажарная часць, таму выратавальнікі былі на месцы праз тры хвіліны пасля выкліку. З пажарам справіліся, дом выгараў толькі знутры. Папярэдняя прычына ўзгарання – няспраўнасць электраправодкі альбо бытавых электрапрыбораў.

Сяргей ЗЯНЬКО.