Сем хораў з нашага рэгіёну 10 сакавіка прайшлі рэгіянальны адбор на абласны конкурс дзіцячых харавых калектываў.
Гэта маладзечанскія “Журавачка” (кіраўнік Вольга Бялько), “Светлячок” (Людміла Гладкая), хоры малодшых класаў з Беразінскага і Чысці (кіраўнікі адпаведна Наталля Шанцавалава і Алеся Шыкер) і старэйшых класаў з Радашкавічаў (Наталля Сліж). А таксама “Cantus” (Святлана Каркотка) з Вілейкі.

Па-за конкурсам у абласным туры будзе ўдзельнічаць хор хлопчыкаў “Пеўнікі” (Вольга Бялько) маладзечанскай дзіцячай музычнай школы. Журы ўразіла выступленне калектыву, але ён рознаўзроставы – у палажэнні няма такой намінацыі, а выступаць у малодшай ці старэйшай групе – аднолькава несправядліва.

Фінал абласнога конкурсу 24-25 сакавіка прыме Маладзечна. Падобныя мерапрыемствы праходзяць раз у тры гады.

Святлана ЦІШКО.