Аўтамабіль, за рулём якога быў п’яны 33-гадовы віляйчанін, збіў Віталя Кастэнку вечарам, калі ён ехаў на ровары на працу. Ад атрыманых траўмаў вілейскі краязнаўца памёр. Яму было 59 гадоў.

– Нам яго вельмі не хапае, – гаварыла ў інтэрв’ю “РГ” старшы навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Вольга Коласава. – У Віталя Міхайлавіча былі надзвычайныя арганізатарскія здольнасці. Ён мог арганізаваць любое мерапрыемства. Калі трэба было некуды выехаць, то прыязджаў аўтобус і заставалася туды толькі сесці – усё арганізоўваў Кастэнка.

Украінец, ён шчыра і самаахвярна палюбіў сваю другую радзіму – Беларусь. Адраджэнню яе нацыянальнага гонару ён аддаў усё сваё жыццё.

Віталь Міхайлавіч Кастэнка нарадзіўся 1 ліпеня 1949 года на Украіне. Пасля службы ў Савецкай Арміі, якую ён праходзіў на Віцебшчыне, ён застаўся ў нашай краіне на ўсё жыццё. Працаваў будаўніком. Стаў арганізатарам турыстычнага руху на Вілейшчыне, адным з арганізатараў – у нашым рэгіёне. Апошнія гады амаль увесь свой час аддаваў краязнаўству. У яго не было невыканальных планаў, хаця планку ў іх Віталь Кастэнка уздымаў вельмі высока.

Распрацаваныя турыстычныя маршруты, па якіх моладзь будзе знаёміцца з прыродай і гісторыяй нашага краю. Засталіся адбудаваныя помнікі, такія, як родавая капліца паэта Адама Гурыновіча ў Зольках. Засталіся краязнаўчыя выданні, ініцыятарам якіх быў Кастэнка. Такое, напрыклад, як матэрыялы для школьных гурткоў і творчых аб’яднанняў па Ігнату Ходзьку, таксама адной са славутасцяў нашай зямлі, імя якога вяртаецца дзякуючы Віталю Кастэнку і ягоным паплечнікам.

Дзевятні. Мясціны Ігната Ходзькі. 2006 год.

Дзевятні. Мясціны Ігната Ходзькі. 2006 год.

Краязнаўцы Анатоль Рогач, Віталь Кастэнка, Анатоль Капцюг і Барыс Цітовіч ля Карэкаўцаў, дзе нарадзіўся паэт Антон Сава (Эдвард Жалігоўскі)

Краязнаўцы Анатоль Рогач, Віталь Кастэнка, Анатоль Капцюг і Барыс Цітовіч ля Карэкаўцаў, дзе нарадзіўся паэт Антон Сава (Эдвард Жалігоўскі)

Віталь Кастэнка (злева) і кіраўнік СВК Чурлёны Пётр Міргалоўскі ля Дома Культуры ў Зольках перад урачыстасцямі, прысвечанымі Адаму Гурыновічу. 2007 год.

Віталь Кастэнка (злева) і кіраўнік СВК Чурлёны Пётр Міргалоўскі ля Дома Культуры ў Зольках перад урачыстасцямі, прысвечанымі Адаму Гурыновічу. 2007 год.

Віталь Кастэнка (справа) у час канферэнцыі па культавых камянях, Вілейскі раён.

Віталь Кастэнка (справа) у час канферэнцыі па культавых камянях, Вілейскі раён.

Фота Аляксандра Манцэвіча

Чытай таксама:

Маршруты Віталя Кастэнкі

Вынесены прыгавор па смерці Кастэнкі

Па справе Кастэнкі – дадатковая экспертыза

Пачаўся суд па гібелі Віталя Кастэнкі

Віталю Кастэнку было б 60

Краязнаўцы-воднікі памахалі Літве рукой

Маршрут па Вяллі сёлета скараціўся