Сяргей Дараховіч – лепшы футбаліст фіналу чэмпіянату Мінскай вобласці па міні-футболе.

Сапернікамі гаспадароў фінальных спаборніцтваў сталі каманды Дзяржынскага, Барысаўскага, Слуцкага і Жодзінскага раёнаў. У першы дзень, у пятніцу, нашы выйгралі спачатку ў Дзяржынска з лікам 6:2, а пасля былі мацнейшыя за каманду Барысава – 5:2, расказаў у інтэрв’ю “РГ” маладзечанскі трэнер Віталь Казяк.

У суботу, разграміўшы Слуцкі раён з лікам 10:2, нашы за тур да канца розыгрышу забяспечылі сабе першае месца. Апошняя гульня з Жодзіна нічога не вырашала. “Выйшлі, дурня пастроілі, прайгралі 3:5”, – сказаў Віталь Казяк.

Лепшым бамбардзірам фінальных гульняў стаў наш Дзмітры Вышынскі, ён забіў сем галоў. Лепшым футбалістам названы маладзечанец Сяргей Дараховіч. Каманда Барысава ў турніры заняла другое месца, трэцімі сталі дзяржынцы.

Склад пераможцаў: Антон Шчэрба, Раман Вінцукоўскі, Сяргей Дараховіч, Аляксандр Грыхуцік, Дзмітры Вышынскі, Дзмітры Касцюк, Дзяніс Смірноў, Вадзім Ціткоў, Мікалай Татун, Сяргей Дрозд.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Фота Сяргея ЗЯНЬКО.