Фестываль “Гальшанскі замак” пройдзе ля сцен гэтага старажытнага збудавання ў верасні.
Што будзе ў праграме, пакуль дакладна невядома. Магчыма, арганізатары паспеюць рэалізаваць агучаную на першым фестывалі ідэю “Фестывалю прывідаў”. Мерапрыемства будзе прысвечанае 400-годдзю з дня заснавання Гальшанскага замка, 600-годдзю Грунвальдскай бітвы. 730 год споўніцца і самім Гальшанам.

Наталля ШАФАРЭВІЧ.