Апеляцыйны суд Генуі адмяніў мінулагодні апраўдальны вердыкт першай інстанцыі ў дачыненні да італьянскай сям’і Джуста-Барначын, іх бацькоў, а таксама двух каталіцкіх святароў.

Яны ў верасьні 2006 утойвалі непаўналетнюю беларускую сірату з Вілейскай школы-інтэрната Віку ў італьянскіх Альпах.

Рашэньнем Генуэскага суду ўсе сем фігурантаў справы —сужэнцы Алясандра Джуста і Марыя К’яра Барначын, маці Марыі-К’яры Элена Даніна, бацькі Алесандра Марыя Бонды і Алда Джуста, сьвятар з Кагалета дон Даніла Грыла, настаяльнік кляштару ў Валь д’Аоста дон Франсіс Дарбэле — пакараныя пазбаўленьнем волі тэрмінам на 8 месяцаў.

Віка Мароз разам з італьянскай сям’ёй. Фота Радыё Свабода.

Віка Мароз разам з італьянскай сям’ёй. Фота Радыё Свабода.

Абвінавачаныя не лічаць сябе вінаватымі. Так настаяльнік кляштару, дзе ў 2006 цягам 20 дзён хавалася беларуская сірата, заявіў: «Я гатовы паўтарыць гэта ізноў дзеля шчасця маленькай Вікі».

Паводле адвакатаў, генуэская Фэміда сёлета не знайшла змякчальных абставінаў у дзеяннях сям’і Джуста-Барначын ды каталіцкіх святароў і анулявала мінулагодняе рашэнне, згодна з якім гэтыя дзеянні былі прызнаныя адпаведнымі ўмовам неабходнасці і зяўляліся падставай для апраўдання. Як пішуць італьянскія СМІ, канчатковае рашэнне суду больш мяккае за папярэдні запыт пракурора. Ён настойваў на турэмным тэрміне паўтара года.

Гісторыя, якая ў свой час літаральна падзяла Італію на два лагеры (за Джуста-Барначын і супраць), бярэ свой пачатак ад 8 верасьня 2006 году, калі сужэнцы з Кагалета за два дні да вяртаньня 10-гадовай беларускі дадому, вырашылі не аддаваць яе назад у Вілейскі інтэрнат, а схаваць яе ў Італіі. Яны матывавалі сваё рашэнне тым, што маленькая беларуская сірата, якую яны лічаць сваёй сапраўднай дачкой, неаднойчы скардзілася ім на гвалт у інтэрнаце з боку старэйшых дзяцей.

Італьянскія карабінеры знайшлі Віку Мароз толькі праз 20 дзён у Альпах, яшчэ праз два дні пасля рашэння Генуэскага суду па справах непаўналетніх дзяўчынка была дастаўленая самалётам у Беларусь.

У тым жа 2006 годзе амбасада Беларусі ў Рыме ініцыявала судовы працэс супраць сямі вышэй названых італьянцаў, інкрымінаваўшы ім адно з самых цяжкіх, паводле італьянскіх законаў, злачынстваў — выкраданне дзіцяці. Потым гэты крымінальны артыкул адзін быў замены на больш «лёгкі» — утойванне дзіцяці».

Судовы працэс доўжыўся амаль паўтара году, аднак за гэты час прадстаўнікі пацярпелага боку, то бок пазоўніка, так і не зявіліся на судовых паседжаннях. Летась у лютым Генуэскі суд па справах непаўналетніх прызнаў тых, хто ўтойваў Віку Мароз невінаватымі. Аднак абвінавачанне не пагадзілася з гэтым рашэннем і падало апеляцыю.

Ад верасня 2006 сужэнцы Джуста-Барначын так больш і не змаглі ўбачыць Віку Мароз, нягледзячы на шматлікія запрашэнні Вікі ў Італію і жаданне самой дзяўчынкі наведаць «сваіх маму і тату» ды «маленькага брата» Эмануэля, які за гэты час нарадзіўся ў гэтай італьянскай сям’і.

Віка Мароз, якой цяпер 14 гадоў, знаходзіцца на выхаваньні ў сям’і жодзінцаў, дзе таксама выхоўваецца і яе старэйшы родны брат Саша.

Паводле:

http://www.svaboda.org/content/article/1989062.html

Глядзіце на гэту тэму:

Удачарыць Віку Мароз італьянцы не змогуць

Судовы працэс пачаўся

Віка верніцца ў Беларусь?