Быў вечар. Жыхарка Ашмянаў не спяшаючыся ішла па вуліцы Савецкай. Каля рынку яна пачула за спіной нетаропкія крокі. Далей усё праходзіла як у серыяле…
Жанчына пачула, як на яе шыі сціскаюцца пальцы. Адначасова хтосьці рвануў з пляча сумачку і пабег. Пацярпелая выклікала міліцыю. Якраз у гэты час міма праходзіў жыхар райцэнтра Іосіф Будзько. Даведаўшыся аб нападзенні, ён хутка зарыентаваўся і кінуўся наўздагон за злачынцам. Праз некалькі хвілін заўважыў мужчыну з жаночай сумачкай у руках і, не раздумваючы, кінуўся да яго.

У гэты момант падаспелі работнікі міліцыі. Злодзей быў затрыманы. Цяпер кожны атрымае сваё: зламысніка чакае суд, а Іосіфа Будзько – удзячнасць ад пацярпелай і работнікаў праваахоўных органаў.

Наталля ШАФАРЭВІЧ.