Новую аўтацыстэрну ёмістасцю пяць тон з сучаснай помпай атрымаў Смаргонскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, які прызнаны адным з лепшых у вобласці.
Міністр Энвер Барыеў выказаў словы ўдзячнасці начальніку аддзела Максіму Шыхалеву і смаргонскім выратавальнікам за зладжанасць і аператыўнасць у рабоце.

– У мінулым годзе надзвычайных здарэнняў вялікага маштабу ў раёне не было, – расказвае Максім. – Але служба ў нас такая: да ўсяго трэба быць гатовымі. І не толькі крочыць у полымя. Таму ў аддзеле мы стварылі вадалазна-выратавальную службу. У мінулым годзе арганізавалі службу хімічнай і радыяцыйнай абароны. Дзесяць выратавальнікаў прайшлі спецыяльную падрыхтоўку на выпадак тэхнагеннай катастрофы. Навыкі не будуць лішнімі: Смаргонь – горад прамысловы, ды і буйная чыгуначная станцыя побач. Таму мы заўсёды напагатове.

Наталля ШАФАРЭВІЧ.