Сёлета пачнецца будаўніцтва станцыі фонавага маніторынгу ў Бярэзінскім запаведніку і азёрнай станцыі “Нарач”.
Пра гэта паведаміў журналістам начальнік Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Анатоль Палішчук 18 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, станцыя “Нарач” будзе праводзіць гідралагічныя назіранні возера і яго прытокаў. Станцыя фонавага маніторынгу ў Бярэзінскім запаведніку зоймецца вымярэннем узроўню розных тыпаў забруджванняў.

Як адзначыў Анатоль Палішчук, на будаўніцтва кожнай са станцый у 2010 годзе выдзелена па 600 мільёнаў рублёў. Чакаецца, што дадатковае фінансаванне паступіць у 2011 годзе.

Паводле БелаПАН.