Архіўны матэрыял, змешчаны ў “Рэгіянальнай газеце”, №51 ад 29 снежня 2006 г.

У Iталіі праходзіць судовы працэс па справе сям’і Джуста-Барначын, абвінавачанай у выкраданні былой выхаванкі Вілейскай школы-інтэрната Вікі Мароз.

Як паведаміў інфармагенцтву “Iнтэрфакс” пасол Беларусі ў Iталіі Аляксей Скрыпко, пасля правядзення першага тура разбору ў спіс падазроных па крымінальнай справе аб выкраданні дзяўчынкі ўключаныя бабулі – маці Алясандра Джуста і Марыі-К’яры Барначын, а таксама святары.

Нагадаем, што ў верасні 2006 года Алясандра Джуста і Марыя-К’яра Барначын, да якіх дзяўчынка некалькі гадоў прыязджала ў госці на канікулы, адмовіліся вяртаць яе ў Беларусь. Муж і жонка сцвярджалі, што ў Вілейскім інтэрнаце Віка зазнавала “фізічнае і маральнае насілле”.

На працягу 20 дзён італьянская сям’я хавала дзяўчынку ў манастыры. 27 верасня італьянская паліцыя знайшла Віку, а 30 верасня яе даставілі ў Мінск. Праз месяц Віку аддалі ў беларускую сям’ю, у якой выхоўваўся яе брат.

Сёлета ў італьянскай пары, што хавала беларускую дзяўчынку, нарадзілася першае дзіця – сын Эмануэль.

Паводле Інтерфакс.