Устаноўлены злодзей, які 13 сакавіка выкраў грошы з жылога дома ў вёсцы Малое Запруддзе. 18 сакавіка ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле “Крадзеж з пранікненнем у жыллё”.

Па словах памочніка начальніка райаддзела ўнутраных спраў Сяргея Латышава, аператыўныя работнікі міліцыі па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрымалі і змясцілі ў ізалятар мясцовага жыхара, ён неаднаразова судзімы і нідзе не працуе. У дом зламыснік трапіў, зняўшы з дзвярэй замок, які не быў закрыты на ключ. З дома вынес 140 тысяч рублёў. Цяпер яму пагражае да чатырох гадоў зняволення.

Сяргей ЗЯНЬКО.