У спаборніцтвах удзельнічалі 17 камандаў з прыбалтыйскіх краін. Ашмянскія спартсмены выступілі паспяхова ў рэжыме жорсткай канкурэнцыі. Неаднаразовы чэмпіён Беларусі па сілавым трохбор’і Яўген Ганчароў у вагавай катэгорыі да 60 кілаграмаў заняў другое месца.

Другім стаў таксама чэмпіён Еўропы сярод юніёраў у вагавай катэгорыі да 82,5 кілаграма Вадзім Бізуковіч. А бронзавы прызёр першынства Еўропы сярод юніёраў Аляксей Ілюковіч у вагавай катэгорыі да 67,5 кілаграма заняў трэцяе месца.

Усе тры спартсмены – падапечныя старшага трэнера зборнай Рэспублікі Беларусь юнакоў і юніёраў Міхаіла Станкевіча.

Наталля ВАЛЫНЕЦ.