У магазіне, што на вуліцы Юбілейнай, 22 сакавіка ў 39-гадовай віляйчанкі мужчына ўкраў кашалёк з залатымі завушніцамі, бранзалетам і грашыма на агульную суму 1,5 мільёна рублёў.
Крадзеж адбыўся каля 15 гадзін. Жанчына звярнулася ў міліцыю. Аператыўнікі ўстанавілі і затрымалі злодзея на гэтай жа вуліцы. Кашалёк украў 33-гадовы жыхар Чысці Маладзечанскага раёна. Ён нідзе не працуе і раней ужо быў судзімы за крадзяжы.

Скрадзенае ў зламысніка канфіскавалі, самога яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Узбуджаная крымінальная справа.

Сяргей ЗЯНЬКО.