Днём 25 студзеня 18-гадовы хлопец скокнуў з дзевяціпавярховага сямейнага інтэрната, што на вуліцы Францыска Скарыны, 17. Ад атрыманых траўмаў ён загінуў.
На месца здарэння ў 13 гадзін 30 хвілін выехаў памочнік пракурора Маладзечанскага раёна Вадзім Бярозкін. Адразу пасля вяртання з выезду ён расказаў нашаму выданню: можна меркаваць, што трагедыя здарылася каля 13 гадзін. Хлопец жыў у гэтым інтэрнаце на першым паверсе з бацькам і маці.

Адразу пасля таго, як знайшлі цела загінуўшага, апыталі магчымых сведкаў, суседзяў. Відавочцаў здарэння, а таксама тых, хто мог меркаваць пра прычыну такога ўчынку падлетка, не знайшлі. На целе памерлага пры першым аглядзе пашкоджанняў, якія маглі б утварыцца перад падзеннем з даху, таксама не было бачна.

Сяргей ЗЯНЬКО.