Са службовага кабінета прыватнага прадпрыемства “Падрад”, што на вуліцы Будаўнікоў, 24 сакавіка ад 13.55 да 14.10 укралі кашалёк.
Пацярпелая 31-гадовая супрацоўніца прадпрыемства звярнулася ў міліцыю. Паводле заявы жанчыны, кашалёк яна пакінула без нагляду. У ім ляжала 401 тысяча рублёў.

Па факце крадзяжу ўзбуджаная крымінальная справа.

Сяргей ЗЯНЬКО.