У вёсках Сакаўшчына, Замасцяны і ў мястэчку Івянец у мінулыя выхадныя выратавальнікі змагаліся з паводкай.

Івянец магло падтапіць у суботу з-за таго, што былі забітыя ліўнёўкі, пракладзеныя пад дарогамі. У Сакаўшчыне з-за вадасховішча ў нядзелю пад пагрозай падтаплення аказаліся шэсць дамоў, нязначныя падтапленні былі ў Замасцянах. Выратавальнікі далей, чым да фундаментаў жылых дамоў, ваду не пусцілі. Нягледзячы на гэта, вясной у раёне зоймуцца рамонтам ліўнёвак і адводных труб. “Высокая вада паказала нам нашы слабыя месцы і недахопы. Будзем іх ліквідаваць”, – сказаў начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Скадорва.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Болей пра паводку:

Другое нараджэнне Францішканскай

Пік падтапленняў – у ноч на панядзелак

Паводка-2010 на Вілейшчыне.