Міжнародны моладзевы праект “Краязнаўства без межаў” плануюць ажыццявіць школьнікі памежных раёнаў Беларусі і Літвы.

Старт яму быў дадзены ў сакавіку ў Астраўцы. Кіраўнікі Астравецкага раённага цэнтра пазашкольнай работы, Кемелішскай сярэдняй школы, літоўскага краязнаўчага цэнтра “Ускраіны Віленшчыны” і Вільнюскай СШ “Жарос” падпісалі згоду аб партнёрстве. Рэалізацыя праекта разлічаная на чатыры гады. Цяпер ідзе работа над складаннем заяўкі ў межах праекта “Латвія-Літва-Беларусь”.

Наталля ШАФАРЭВІЧ.