У пасёлку Партызанскі з вясковага магазіна ў ноч на 24 сакавіка невядомы злачынца вынес рэчы і прадукты на суму звыш 350 тысяч рублёў.
Як паведамілі “РГ” у аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама, пра крадзеж заявіла загадчыца магазіна. Злодзей залез у краму, зламаўшы рашотку. На момант злачынства вартаўніка не было, а сігналізацыя была няспраўная.

Узбуджаная крымінальная справа па артыкуле “Крадзеж”.

Сяргей ЗЯНЬКО.