У лесе каля пасёлка Прыазерны Асіпавіцкага сельсавета 22 сакавіка каля 16.30 міліцыянеры знайшлі 1500 літраў брагі.


У гэты ж дзень у 18.10 у самім пасёлку на падворку аднаго з жылых дамоў таксама знайшлі брагу і самагонку. У 55-гадовага жыхара Прыазернага канфіскавалі 300 літраў брагі і 15 літраў самагонкі.

Сяргей ЗЯНЬКО