Вучні Ашмянскай СШ №1 збіраюцца выйграць еўрапейскі грант.
У мінулым годзе школа выйшла пераможцай у рэспубліканскім конкурсе па добраўпа­радкаванні і азеляненні, які аб’явіла Міністэрст­ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У якасці ўзнагароды дырэктар школы Міхаіл Гру­жэўскі атрымаў сер­тыфікат на ўдзел у замежнай адукацыйнай паездцы па праграме развіцця ААН і ЕС “Падтрымка навакольнага асяроддзя, устойлівае развіццё на мясцовым узроўні”.

Па гэтай праграме ў Польшчу ездзіла намеснік дырэктара школы Ала Дзянісава. У складзе беларускай дэлегацыі былі прадстаўнікі ўсіх рэгі­ёнаў краіны, міні­стэр­стваў, камерцыйных струк­тур.

У Польшчы ўдзельнікі семінара знаёміліся з замежнай практыкай распрацоўкі і рэалізацыі мясцовых стратэгій устойлівага развіцця і зялёных маршрутаў, вывучалі развіццё рэгіё­наў Усходняй Польшчы. Яны пазнаёміліся з развіццём аграэкатурызму, наведалі аграсядзібы, музеі, ліцэй, дзе рыхтуюць спецыялістаў для турыстычнага бізнэсу. Звярнулі ўвагу на рашэнне экалагічных праблем – утылізацыю адходаў, будаўніцтва дарог.

Пасля паездкі ў Ашмянскай СШ №1 з’явіліся новыя праекты. Плануюць распрацаваць зялёны маршрут па прышкольнай тэрыторыі. Тут сапраўды ёсць што паглядзець – шмат дрэў і кустоў, устаноўленыя цікавыя архітэктурныя формы, распрацаваны ландшафт. Цяпер у школе задумаліся над стварэннем уласнага праекта ў межах устойлівага развіцця, каб выйграць еўрапейскі грант.

Наталля ВАЛЫНЕЦ.