Юныя лялечнікі з Падольцаў сталі пераможцамі Міжнароднага экалагічнага конкурсу “Зялёная планета-2009”

Тэатр лялек створаны ў вучэбна-педагагічным комплексе “Падольскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” чатыры гады таму. У мінулым годзе ён удзельнічаў у Міжнародным эка­лагічным конкурсе “Зялёная планета-2009”, вынікі якога сталі вядомыя некалькі дзён таму. Юныя лялечнікі перамаглі ў конкурсе сярод прадстаўнікоў 15 краін-удзельніц. Разам з дыпломам пераможцы яны атрымалі памятны альбом з надпісам Расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева.

Наталля ВАЛЫНЕЦ.