Пераможцам абласнога конкурсу стаў узорны калектыў “Журавачка” Маладзечанскай дзіцячай музычнай школы.
Фінал прайшоў 24-25 сакавіка ў Маладзечне. Удзельнічалі 22 калектывы з Мінскай вобласці, у тым ліку пяць з Маладзечна і раёна і вілейскі “Cantus”. Хоры малодшай групы прадстаўлялі праграму працягласцю 10 хвілін, старэйшай – 15 хвілін.

Найбольш паспяхова з прадстаўнікоў нашага рэгіёна выступіла “Журавачка” (кіраўнік Вольга Бялько, акампаніятар Надзея Дурэйка). У намінацыі “Узорныя калектывы” хор падзяліў першае месца з “Чароўнасцю” Барысаўскай школы мастацтваў.

Абласны конкурс праходзіць раз у тры гады. У мінулым “Журавачка” таксама перамагла.

Святлана ЦІШКО.