Нашы занялі агульнакаманднае чацвертае месца. Першымі сталі спартсмены з Салігорска, другімі – плыўцы Мінскага вучылішча алімпійскага рэзерву, трэцяе месца ў каманды Барысаўскага раёна, на пятым – случчане, замкнулі турнірную табліцу спартсмены Мінскага раёна.

У кожнай камандзе выступалі па 12 спартсменаў. У Маладзечне не хапае плыўцоў і плыўчых гэтых узроставых катэгорый, сказала ў інтэрв’ю “РГ” трэнер па плаванні Алена Руткоўская. Таму за нашу каманду плавалі толькі дзве дзяўчынкі 1994 года нараджэння, астатнія – 1997-1998 гадоў. Таксама два хлопцы ў нас 1992 і 1993 гадоў нараджэння, астатнія – 1995 года.

Натуральна, розніца ва ўзросце з сапернікамі сказалася. Таму і не трапілі ў тройку прызёраў. Аднак, па словах Алены Руткоўскай, выступілі дастойна. Толькі крыху саступілі Барысаву, і да прызавога трэцяга месца не дацягнулі.

Прызёрамі нашы станавіліся ў асабовым заліку.

Першае месца на дыстанцыі 100 метраў брасам заняла Паліна Арловіч. Яна ж стала другой на дыстанцыіі 200 метраў брасам і батэрфляем.

Аня Склокіна – першая на дыстанцыі 50 метраў брасам. Вераніка Радзівілка заняла трэцяе месца на 200 метрах кролем. Дзіма Бардэнка стаў другім на дыстанцыі 100 метраў на спіне і трэцім у гэтым жа відзе на дыстанцыях 50 і 200 метраў.

Саша Самбук заняў другое месца на дыстанцыі 100 метраў брасам. Дзяўчаты Вераніка Радзівілка, Яна Раманоўская, Паліна Арловіч і Аня Склокіна паказалі трэці вынік у эстафеце 4 па 100 метраў вольным стылем.

Паліна Арловіч, Аня Склокіна і Дзіма Бардэнка былі адабраныя ў зборную каманду Мінскай вобласці для ўдзелу ў рэспубліканскіх спаборніцтвах, якія павінны прайсці 13-17 красавіка ў Пінску.

Сяргей ЗЯНЬКО.