Іван Крук і Мікалай Уласевіч, якіх не зарэгістравалі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты раённага Савета, 29 сакавіка збіраліся абскарджваюць рашэнне раённай выбарчай камісіі.

У Вілейскім і Маладзечанскім раёнах зарэгістраваныя больш за аднаго кандыдата на пяці акругах у кожным.

Вілейскі раён:

Моладзевая акруга №6 – настаўнік школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі маўлення Сяргей Клімянок і намеснік дырэктара гімназіі №2 Мікалай Іваненка;

Камароўская акруга №8 – старшыня прафсаюзнай арганізацыі “Зеніт-БелОМА” Марына Шапель і старшыня аграрна-вытворчага кааператыва “Крыніца-плюс” Мікалай Шайко;

Вераснёўская акруга №12 – ваенны камісар раённага камісарыята Аляксандр Мацецкі і пенсіянер Уладзімір Малярчук, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі;

Любанская акруга №33 – дырэктар Любанскай СШ Васіль Кісель і беспрацоўны Сяргей Фрол, сябра партыі “Беларускі народны фронт”;

Альковіцкая акруга №36 – начальнік філіяла дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення №63 Андрэй Квяткевіч і стралок пазаведамаснай аховы в/ч №49390 Іосіф Міркоўскі.

У Маладзечне за галасы выбаршчыкаў будуць змагацца:

Касманаўтаўская акруга №9 – галоўны доктар Маладзечанскай ЦРБ Аляксандр Бузюк і станочнік прадпрыемства “Косвік” Ян Лагвіновіч, сябра партыі БНФ;

Мірная акруга №14 – індывідуальны прадпрымальнік Яўген Кіслы і гендырэктар “Мінскага мэблевага цэнтра” Васіль Курган;

Гарадоцкая акруга №17 – дырэктар Маладзечанскага малочнага камбіната Уладзімір Бобрык і беспрацоўная Таццяна Балабанская, сябра партыі БНФ;

Крынічная акруга №18 – дырэктар “Маладзечнаміжрайгазу” Міхаіл Прыбалавец і беспрацоўная Вольга Лагвіновіч, сябра партыі БНФ;

Граніцкая акруга №36 – старшыня Граніцкага сельсавета дэпутатаў Віктар Капацэвіч, намеснік дырэктара Чысцінскай СШ Алена Кізіна і настаўніца Чысцінскай СШ Алена Лапшына.

Кандыдатамі ў дэпутаты Смаргонскага раённага савета дэпутатаў сталі 29 чалавек. На дзвюх акругах – па два кандыдаты:

Каранёўская акруга №8 – доктар Смаргонскай цэнтральнай раённай бальніцы Аляксандр Максімаў і пенсіянерка Ірына Вештард, сябра Беларускай сацыяльна-дэмакратычнай партыі “Грамада”;

Сініцкая акруга №12 – начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Максім Шыхалёў і беспрацоўны Уладзімір Шульжыцкі, сябра партыі БНФ.

У Валожынскі і Ашмянскі райсаветы дэпутатаў зарэгістравана па 33 кандыдаты – па адным на кожную акругу. У Мядзельскім выбары таксама будуць безальтэрнатыўнымі: на 30 акругаў зарэгістравалі 30 кандыдатаў.

Дакументы ў Астравецкую выбарчую камісію падалі 29 чалавек, чацвёра з іх – сябры АГП Уладзімір Гражуль, Іван Крук, Мікалай Уласевіч і беспартыйная рабочая кардоннай фабрыкі “Альхоўка” – не былі зарэгістраваныя. Як патлумачыў намеснік старшыні выбарчай камісіі Міхаіл Зімніцкі, больш за 15% ад агульнай колькасці правераных подпісаў, сабраных патэнцыйнымі кандыдатамі і іх ініцыятыўнымі групамі, прызнана несапраўднымі. На 25 акругах было зарэгістравана 25 кандыдатаў. Іван Крук і Мікалай Уласевіч збіраліся абскарджваць рашэнне раённай камісіі.

Ад дня рэгістрацыі і па 24 красавіка кандыдаты могуць праводзіць агітацыю, сустракацца з выбаршчыкамі. Выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў адбудуцца 25 красавіка.

Святлана ЦІШКО.

Яшчэ на гэту тэму: 

Камісіі праверылі дакументы кандыдатаў