Акрамя каманды з Маладзечанскага раёна, прадстаўнікоў нашага рэгіёну на спаборніцтвах не было. Першынство аспрэчвалі юныя спартсмены 1992 года нараджэння і маладзейшыя.

Першае месца на спаборніцтвах занялі гаспадары, хлопцы з Узды, трэцяе месца – у каманды Крупскага раёна.

Трэнер красненцаў Сяргей Хмялёк сказаў у інтэрв’ю “РГ”, што ён вельмі задаволены выступленнем сваіх падапечных. Усе яны палепшылі ўласныя вынікі.

У асабовым заліку ў вагавай катэгорыі да 65 кілаграмаў трэцяе месца заняў Яўген Шчасны. У катэгорыі да 70 кілаграмаў чацвертым стаў Ігар Шаланаў. Другі вынік у катэгорыі да 75 кілаграмаў у Аляксея Малешкіна.

У вазе да 80 кілаграмаў у нас два прызавыя месцы. Другое ў Дзмітрыя Бурага і трэцяе ў Аляксандра Мацкевіча. І ў катэгорыі звыш 80 кілаграмаў нашы занялі дзве першыя прыступкі п’едэсталу. Павел Млынарчык – першую, Арцём Малюш – другую.

Каманду гіравікоў, вучняў Красненскай сярэдняй школы, Сяргей Хмялёк трэніруе чатыры з паловай гады. Хлопцы – выхаванцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы прафсаюзаў аграпрамысловага комплексу.

За час работы ў Красным Сяргей Хмялёк выгадаваў майстроў спорту, кандыдатаў у майстры спорту, прызёраў першынства свету, чэмпіёнаў рэспубліканскіх спаборніцтваў.

Сяргей ЗЯНЬКО.