У чацвер 1 красавіка раённы вузел электрычнай сувязі мяняў старую АТС у Ільі на новую электронную.

Супрацоўнікі РВЭС працавалі ад 0 гадзін ночы і плануюць закончыць перападключэнне да канца дня. Новая АТС зможа абслугоўваць 744 абаненты, што на 144 больш, чым раней. Нумарацыя захаваецца такая самая. Для званкоў у Вілейку не трэба будзе набіраць “дзевятку”.

Святлана ЦІШКО.