На месца здарэння днём выязджала старшы памочнік пракурора Вілейскага раёна Таццяна Кажура. Адразу пасля вяртання з Сосенкі Таццяна па тэлефоне дала інтэрв’ю нашаму выданню. Паводле слоў старшага памочніка пракурора, загінуўшы расіянін 1963 года нараджэння.

Відавочцы кажуць, што ў Сосенку ён прыехаў яшчэ ў сераду вечарам. Машына стаяла каля магазіна. У пятніцу міма праязджала іншая фура. Яе вадзіцель спыніўся, адкрыў дзверы кабіны свайго калегі і знайшоў яго цела.

Як сказала Таццяна Кажура, на целе загінуўшага яна не знайшла цялесныя пашкоджанні. Можна меркаваць, вадзіцель грузавіка закурыў і заснуў у кабіне. Ад цыгарэты пачала плавіцца пластыкавая абшыўка кабіны. Ад чаду расіянін загінуў.

Дакладны час наступлення смерці і яе дакладную прычыну ўстановіць медыцынская судовая экспертыза.

Сяргей ЗЯНЬКО.