У прыватны дом на вуліцы Віленскай, у панядзелак у 22.30 праз акно лез злодзей.

Ён не разлічыў, што дом абсталяваны ахоўнай сігналізацыяй. Сігналізацыя спрацавала. На месца здарэння выехаў нарад аддзела Дэпартамента аховы. Намеснік начальніка аддзела Уладзімір Васількоў расказаў “РГ”: міліцыянеры Алег Туровіч і Віталь Жахавец убачылі мужчыну, які ўцякаў ад дома. Дагналі. Злачынцам аказаўся раней судзімы 35-гадовы маладзечанец.

Сяргей ЗЯНЬКО.