Падрыхтоўку да абласнога фестывалю-конкурсу “І вечная вясна” пачалі ў раённым метадычным цэнтры аддзела культуры райвыканкама.

Па словах дырэктара цэнтра Вольгі Турубаравай, да конкурсу рыхтуецца салістка-вакалістка Наталля Вянгроўская і эстрадны дуэт вакалістаў Анастасія Ляховіч і Руслан Юргелянец. Астраўчане з інструментальнага і вакальнага жанраў выбралі апошні. Фестываль пройдзе 17 красавіка ў Шчучынскім Доме культуры.

Святлана ЦІШКО.