Калі вам што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне зніклых людзей, просьба паведаміць па тэлефонах у Маладзечне: 8 (0176) 74-96-83, 77-16-56, 77-03-12 альбо па тэлефоне 102 у бліжэйшы аддзел міліцыі.

Знік з вуліцы Маладзёжнай

Міліцыя адшуквае 58-гадовага маладзечанца Уладзіміра Урбановіча, які 28 сакавіка пайшоў з дома, з вуліцы Маладзёжнай, 23-11, і да гэтага часу яго месцазнаходжанне невядомае.

Уладзімір Станіслававіч Урбановіч. Нарадзіўся ў 1951 годзе ў вёсцы Крывічы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

Яго прыкметы: рост сярэдні, хударлявага целаскладу, плечы гарызантальныя, твар авальны, бледны, еўрапейскага тыпу, лоб сярэдні, бровы дугападобныя, вочы малыя, блакітныя. Нос і рот сярэднія, губы сярэдняй таўшчыні, падбародак выступаючы, вушы авальныя, валасы прамыя, сівыя.

Асобыя прыкметы: на ніжняй і верхняй сківіцах ёсць устаўныя зубы.

Быў апрануты: скураная чорная кепка, шэрая вясенняя падоўжаная куртка, шэры вязаны світэр з цёмнымі палоскамі, сінія джынсы, клятчатая сарочка, чорныя скураныя туфлі.

З сабой меў невялікую зялёную сумку.

Калі вам што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне ці лёс Уладзіміра Урбановіча, просьба паведаміць па тэлефонах у Маладзечне: 8 (0176) 74-96-83, 77-16-56, 77-03-12 альбо па тэлефоне 102 у бліжэйшы аддзел міліцыі.

Шукаюць жанчыну з вуліцы Міру

Ураджэнка і жыхарка Маладзечна, 30-гадовая Таццяна Аношка знікла 23 сакавіка, і цяпер яе месцазнаходжанне невядомае.

Таццяна Уладзіміраўна Аношка. Нарадзілася ў 1980 годзе. Жыла па адрасе: вуліца Міру, 44-51.

Яе прыкметы: рост сярэдні, цёмна-русыя кучаравыя валасы, блакітныя вочы.

Можа быць апранутая: чорная вязаная шапачка, падоўжаная цёмна-карычневая куртка з капюшонам, абшытым футрам. Блакітныя джынсы, ружовы світэр, белая блузка, чорныя замшавыя чаравікі.

Калі вам што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне ці лёс Таццяны Аношкі, просьба пазваніць па тэлефонах у Маладзечне: 8 (0176) 75-11-48, 77-16-56 альбо па тэлефоне 102 у бліжэйшы аддзел міліцыі.

Аддзел інфармацыі.